Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Отчет 23.01.2020

23 студзеня 2020 г для вучняў ( і з іх удзелам) у  ДУА “ Гімнзія № 35 г.Мінска” было праведзена мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекту "ШАГ" на тэму "Год малой радзімы"

Вучні 8 - 11 класаў мелі магчымасць прагледзець кінастужку, прысвечаную вядомамау беларускаму паэту, перакладчыку, несупыннаму рупліўцу на літаратурнай ніве, ганаровай асобе і проста душэўнаму чалавеку, які зрабіў вельмі многа на карысць роднай дзяржавы, яе грамадзян, унёс вялікі ўклад у развіццё айчыннай літаратуры.

Тварыце, людзі, на зямлі дабро”. Пад такім дэвізам жыве і працуе майстар слова Міхась Паўлавіч Пазнякоў.

Гэтаму вучыць і маладое падрастаючае пакаленне. Актыўная грамадзянская пазіцыя і ўдзел у палітычным,эканамічным, культурным жыцці краіны - справа кожнага беларуса. Каб ваша малая радзіма была добра ўпарадкаванай і цікавай для жыхароў і гасцей, слушна заўважае Міхась Паўлавіч,  будзьце адказнымі за захаванне і прымнажэнне яе каштоўнасцей. З малых радзім, дарагіх і любых сэрцу, складаецца наша Беларусь.

2018-2020-ы стануць у Беларусі Годам малой радзімы. Пры гэтым малая радзіма прымаецца ў самым шырокім сэнсе. Для кагосьці гэта родныя сяліба, вёска, райцэнтр або нават сталіца. А паколькі ўсе мы так або інакш родам з вёскі - самы час надаць ёй больш увагі, часу, сіл і сродкаў, каб не страціць у мінулым, а ўзяць з сабой ў будучыню. І хай малая радзіма ў кожнага свая, уся яна ў яе разнастайнасці. Этнаграфічны музей “ Спадчына”, які працуе пры гімназіі, сабраў шэраг цікавых экспанатаў з усёй Беларусі. І кожны з іх мае сваю гісторыю – “ гісторыю аднаго экспаната”. Такую цікавую рубрыку вядуць юныя краязнаўцы падчас наведвання музея.

Сапраўды, малая радзіма для кожнага з нас свая. Гэта бацькава хата. Гэта твая вёска. Гэта родны горад, твой двор, вуліца і парк. Гэта запаветны куток роднай прыроды. Гэта любімая Беларусь - для тых, хто знаходзіцца за яе межамі.

         Шчаслівы той, хто жыве ад нараджэння і да старасці там, дзе нарадзіўся.

         Тыя, хто ўдалечыні, саграваюцца думкамі пра родныя і дарагія сэрцу мясціны.

         Жыць чыста, жыць маральна-наш абавязак перад сваёй малой радзімай, перад нашым мінулым, перад будучыняй, перад Беларуссю…

 

Наталля Лойка


Разделы сайта